Адкрыццё
Адкрыццё: чытанне і дыскусія з Сашам Філіпенкам

Sasha Filipenko
© Gio Kardava

ACUD Studio

З нагоды адкрыцця фестывалю «Краіна ў фокусе: Беларусь» з прывітальнымі словамі выступяць Ёханэс Эберт, генеральны сакратар Goethe-Institut, доктар Табіяс Лінднер, прадстаўнік федэральнага міністэрства замежных спраў і член Бундэстага (Bündnis90/Die Grünen), а таксама Мішэль Мюнтэферынг, член Бундэстага (SPD) і старшыня падкамітэта па знешняй культурнай і адукацыйнай палітыцы. Пасля гэтага куратарка фестывалю Вера Дзядок прадставіць праграму мерапрыемстваў.

Пасля нас чакае чытанне з пісьменнікам Сашам Філіпенкам, які паўдзельнічае у дыскусіі з гісторыкам мастацтва і куратаркай Ленай Прэнц.

Аўтар Саша Філіпенка, які жыве ў Швейцарыі, заваяваў вядомасць перш за ўсё сваім раманам «Былы сын». У кнізе ён звяртаецца да расчаравання моладзі застоем у падманлівай стабільнасці Беларусі.

У сваіх апошніх раманах «Чырвоны крыж» і Крэмулятар» ён распавядае пра жорсткасць і ўсюдыіснасць савецкіх рэпрэсій, якія ўсё часцей сустракаюцца ў постсавецкіх краінах. З інсайдэрскага пункту гледжання шматгадовага супрацоўніка расійскіх тэлеканалаў Саша Філіпенка таксама крытыкуе ролю СМІ ў ачмурэнні і маніпуляцыі грамадствам.

Аўтар і мадэратарка Лена Прэнц распавядуць аб актуальнасці працы Філіпенкі ў беларускім кантэксце і ролі сучаснай літаратуры.

Саша Філіпенка нарадзіўся ў 1984 годзе ў Мінску; беларускі пісьменнік, які піша на рускай мове. Пасля перапынення класічнай музычнай адукацыі вывучаў літаратуру ў Санкт-Пецярбургу і працаваў журналістам, сцэнарыстам, аўтарам жартаў для сатырычнага шоу і тэлевядучым. Яго раман «Цкаванне» трапіў у спіс бэстсэлераў часопіса «Шпігель». Саша Філіпенка – вялікі аматар футболу і да 2020 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Ён быў вымушаны пакінуць Расію з сям'ёй і зараз жыве у Швейцарыі. 

Мадэрацыя

Лена Прэнц – гісторык мастацтва і куратарка. Вывучала нямецкую філалогію ў Мінску, а таксама гісторыю мастацтва і германістыку ў Свабодным універсітэце Берліна, а затым працавала ў міжнародным культурным сектары. У цяперашні час яна ўзначальвае муніцыпальную галерэю Prater Galerie і аддзел выяўленчага мастацтва у акруговым офісе Берліна-Панкава. Яе праца прысвечана сучаснаму мастацтву і выставачнай практыцы ў перапляценні з грамадска-палітычнымі дыскурсамі, мастацтву і культуры ва Усходняй Еўропе ў перыяд дзяржаўнага сацыялізму, а таксама гісторыі архітэктуры.  
 

Дэталі

ACUD Studio

Veteranenstraße 21
10119 Berlin

Мова: Russian, English, German
Кошт: Уваход вольны


Частка серыі Goethe-Institut im Exil

Колькасць месцаў абмежаваная, жывая трансляцыя ў клубе ACUD