Прэзентацыя кнігі, прагляд відэа і дыскусія Калі ідзеш праз пекла, не спыняйся: Лісты зняволеных беларускіх жанчын

 "Wenn du durch die Hölle gehst, dann geh weiter" © edition.fotoTAPETA/Cordelia Dvorák

Сб, 23.03.2024

04:00 - 05:30

ACUD Studio

прэзентацыя кнігі з удзелам Кардэліі Дворжак, Марыны Кастылянчанкі і Фелікса Акермана

 

«Калі ідзеш праз пекла, не спыняйся. Лісты зняволеных беларускіх жанчын», пад рэдакцыяй Кардэліі Дворжак (edition.fotoTAPETA), уяўляе сабой зборнік выключных лістоў ад выключных жанчын з беларускіх турмаў. Жанчыны-ахвяры дзяржаўнага тэрарызму ў Беларусі гавораць непасрэдна ад першай асобы у лістах і сведчаннях з турмы.  

Пра кнігу

Летам 2020 года жанчыны сталі тварам беларускай рэвалюцыі. Пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў яны катапультавалі краіну ў загалоўкі сусветнай прэсы. Рэжым адрэагаваў жорсткімі рэпрэсіямі; усё больш працяглыя турэмныя прысуды за ўсё больш абсурдныя «злачынствы» цяпер з'яўляюцца сумным правілам. З іншага боку, у разгар пераследу, гвалту і тэрору сабраныя тут сведчанні жанчын з турмаў Беларусі – знак годнасці і вытрымкі.  

Са сведчаннямі Юліі Слуцкай | Марыі Калеснікавай | Кацярыны Андрэевай | Наталлі Хершэ | Вольгі Класкоўскай | Насты Лойкі | Марфы Рабковай | Алены Гнаўк | Ганны Комар | Вольгі Шпарагі | Інгі Ліндарэнкі | Антона Сарокіна | Вані Мюлера  

Удзельні_цы

Cordelia Dvorák © Gael Sebastiano Кардэлія Дворжак,нарадзілася ў 1976 годзе, аўтарка, рэжысёрка і прадзюсарка. Вывучала філасофію, літаратуразнаўства, тэатразнаўства і гісторыю мастацтва ў Парыжы і Мюнхене, а таксама фатаграфію ў Берліне. Шматлікія міжнародныя оперныя, тэатральныя і радыёпастаноўкі, а таксама выставы і фільмы, у падрыхтоўцы знаходзіцца «І раптам у рэвалюцыі жаночы твар». Пасля працы ў Парыжы, Мілане і Мехіка Дворжак цяпер жыве ў Берліне і на возеры Амерзе. 

Марына Кастылянчанкf працуе ў праваабарончымсектары з 2015года. Да 2021 года таксама ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях як журналістка. З верасня 2021 года Марына Кастылянчанка каардынуе грамадскую кампанію па правах чалавека. Паміж барацьбы з дыскрымінацыяй і за правы жанчын, яе праца сканцэнтраваная на вызваленні праваабаронцаў і ўсіх палітвязняў. 

Мадэрацыя



Felix Ackermann © Jan Zappner Прафесар Фелікс Акерман выкладае публічную гісторыю ў Гістарычным інстытуце Універсітэта завочнага навучання ў Хагене з канца 2022 года. У сваіх даследаваннях ён разглядае наступствы гвалту ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне і Германіі. Ён быў навуковым супрацоўнікам Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве з 2016 па 2022 год, дзе пісаў гісторыю турэмнай сістэмы ў XIX стагоддзі. У 2011–2016 гг. выкладаў прыкладныя гуманітарныя навукі у якасці запрошанага дацэнта DAAD  у беларускім універсітэце ЕГУ ў Вільні. У перыяд з 2001 па 2011 гг. кіраваў стварэннем Інстытута  прыкладной гуманітарыстыкі пры Еўрапейскім Універсітэце «Віадрына» у Франкфурце-на-Одэры. Ён рэгулярна піша пра Беларусь для газет FAZ і NZZ. 

Назад