Праграма кароткаметражных дакументальных фільмаў: "Дзённік Анастасіі" (Максім Буйніцкі), "Маладосць па-беларуску" (Ксенія Галубовіч) і "Жыве мабіль: ад рэвалюцыі да вайны" (Volia Vieras)
Гісторыя беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай і яе мужа Аляксея, якія пакінулі радзіму з-за палітычных рэпрэсій. Яны штодня сутыкаюцца з цяжкасцямі эміграцыі, але, нягледзячы ні на што, захоўваюць сваё каханне і сваю вялікую мару.
фільм-пераможца кінапрэміі "Чырвоны верас'24". Пасля паказу фільма адбудзецца размова з галоўнай гераіняй Анастасіяй Рыдлеўскай.
***
Маладосць па-беларуску
Рэжысёр: Ксенія Галубовіч, 23 хв.
Нягледзячы на складаную сітуацыю ў Беларусі, не ўсе маладыя людзі пакінулі краіну. Наймаладзейшыя засталіся жыць ў краіне і працягваюць ствараць для сябе новую рэальнасць. Іх вечарыны і імпрэзы часам здаюцца апошнім канцэртам на тонучым караблі. З-за свайго ўзросту яны ўспрымаюць небяспеку інакш, чым папярэдняе пакаленне. Гэтыя маладыя людзі больш упэўненыя ў будучыні і ва ўласных сілах.
Фільм-пераможца другой Беларускай прэміі кінакрытыкаў "Чырвоны верас" 2024 г.
Героі гэтай гісторыі - Андрэй і Караліна, уладальнікі ўсім вядомага ў Беларусі "Жыве мабіля", якія ў 2021 годзе праз палітычныя прераследы былі вымушаны з'ехаць ва Украіну. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны яны, як і тысячы беларусаў, сталі падвойнымі бежанцамі. Ужо ў Польшчы "Жыве мабіль" атрымаў новую інкарнацыю i мянушку - "Украіна мабіль" і, як і многія беларусы, пачаў дапамагаць украінскім уцекачам ад вайны...
Героі: Андрэй Кулакоў, Караліна Цярэнцьева, Яна Шостак, Юлія Панадзій
Рэжысёр і аператар: Воля Верас
Мантаж: Воля Верас, Андрэй Кашперскі
Гукарэжысёр: Марыя Валошкавая
Выканаўчы прадзюсар: Андрэй Каралевіч
Асаблівая падзяка: Сцюартам свету з грамадзянскага аб'яднання "ПАРТЫЗАНКА"
Пасля паказу фільма адбудзецца размова з рэжысёркай Воляй Верас.