Дыскусія Сустрэчы ў Беларусі

Header Belarus © Goethe-Institut im Exil

Ндз, 24.03.2024

04:00 - 05:30

ACUD Studio

Анжаліка Крашэўская і Анэт Грошнер, мадэратар Якаб Рачак

Анэт Грошнер неаднаразова выступала ў Мінску як аўтарка і сябра тэатральнага калектыву She She Pop, запрошанага ў 2017 годзе дырэктаркай фестывалю «TeArt» Анжалікай Крашэўскай. Цяпер Анжаліка пакінула Беларусь і жыве ў Нямеччыне. 

Абедзьвюх аб'ядноўвае яшчэ адна акалічнасць: Анжэліка нарадзілася ў Магдэбургу ў сям'і савецкага афіцэра. Анэт таксама нарадзілася ў Магдэбургу і працуе з гісторыяй свайго роднага горада. П'еса, прысвечаная гэтай тэме, пакуль яшчэ не была пастаўленая. Чаго для гэтага не хапае і якія перспектывы наогул адсутнічаюць у нямецкім культурным сектары, Анжаліка і Анэт абмяркуюць разам з Якабам Рачакам, былым кіраўніком Goethe-Institut у Мінску. 
 

Удзельні_цы

Annett Gröschner © Susanne Schleyer Анэт Грошнер, якая нарадзілася ў 1964 годзе ў Магдэбургу, жыве ў Берліне з 1983 года. Вывучала германістыку ў Берліне і Парыжы. З 1997 года – свабодная пісьменніца, журналістка і выкладчыца. З 2012 года з'яўляецца запрошанай выканаўцай у калектыве She She She Pop. Апошняя публікацыя: «Тры ўсходненямецкія жанчыны хмялеюць і ствараюць ідэальную дзяржаву» (з Пэгі Мэдлер і Вэнке Земан).  


Angelika Krasheuskaya © Angelika Krasheuskaya Angelika Krasheuskaya was born in Magdeburg. She lived and worked in Minsk until November 2021. Professionally involved in theater since 2000, she was the ex-founder and ex-director of the Visual & Performing ART Centre ART Corporation in Minsk, as well as the Art Director/Director of the International theatre forum TEART and Festival Director of the Minsk International Film Festival LISTAPAD from 2010 to 2021. She also served as Director, manager and producer of the Theatre independent project - TOKtheatre from 2012 to 2021. Since 2021, she has been a member of the Belarus Theatre community. She has been residing in Hamburg since November 2021. 

Мадэрацыя

Jacob Racek © Loredana La Rocca Якаб Рачак узначальвае аддзел інфармацыі ў штаб-кватэры Goethe-Institut ў Мюнхене. Раней ён быў кіраўніком Мінскага Goethe-Institut, якому давялося спыніць сваю дзейнасць з-за рэпрэсій беларускага рэжыму. Працаваў куратарам і культурным мэнэджэрам нямецкіх і міжнародных галерэй і ўстаноў, у тым ліку Staatliche Kunsthalle Baden-Baden і Robert Bosch Stiftung. 
 

Назад