Пра нас

Copyright: Goethe-Institut Minsk

Прывітальнае слова дырэктара Інстытута імя Гётэ ў Мінску з нагоды Новага году

Перад надыходам Новага году дырэктар інстытута спадар Франк Баўман звяртаецца да сяброў Інстытута імя Гётэ ў Мінску з прывітальным словам.Далей ...
© iStockphoto© iStockphoto Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Фэдэратыўнай Рэспублікі Германія, аддзяленні якога працуюць у многіх краінах свету.

Наша дзейнасць скіравана на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Мы прапануем інфармацыю аб сучасным культурным, грамадскім і палітычным жыцці Германіі, фарміруем пры гэтым цэласнае аб’ектыўнае ўяўленне аб Германіі ў свеце.

Побач з прадстаўніцтвамі Інстытута імя Гётэ за мяжой існуе цэлая сетка культурных цэнтраў, аб’яднанняў, чытальных залаў, а таксама экзаменацыйных і моўных цэнтраў. Работа ўсіх гэтых устаноў скіравана на ажыццяўленне знешней культурнай і адукацыйнай палітыкі Германіі. Нас аб’ядноўваюць партнёрскія сувязі з грамадскімі і прыватнымі арганізацыямі ў сферы культуры, мы супрацоўнічаем з федэральнымі землямі, камунальнымі структурамі і дзелавымі коламі ў сферы эканомікі.

Шматгранная разнастайнасць і адкрытасць грамадства нашай краіны, жывая культура Германіі з’яўляюцца крыніцамі нашай дзейнасці. Мы працуем на прынцыпах партнёрскага дыялога і аб’ядноўваем вопыт і ўяўленні нашых партнёраў у краіне і ў замежжы са сваёй прафесійнай кампетэнтнасцю. Як самастойная і палітычна незалежная арганізацыя, мы выступаем у ролі партнёра для тых, хто займаецца пытаннямі Германіі, нямецкай мовай і культурай.

Мы адказваем на выклік глабалізацыі ў культурна-палітычнай сферы і развіваем іннавацыйныя канцэпцыі ў інтарэсах узаемаразумення і гуманізацыі свету з захаваннем усяго багацця яго культурнай разнастайнасці.

    © iStockphotoІнстытут імя Гётэ ў Мінску працуе ў Беларусі з 1993 года. Яго дзейнасць скіравана на садзейнічанне вывучэнню нямецкай мовы і паглыблення нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў культурнай сферы.

    Побач с курсамі нямецкай мовы Інстытут імя Гётэ ў Беларусі ладзіць вялікую колькасць культурных мерапрыемстваў: даклады, чытанні, паказ фільмаў, фотавыстаўкі і выстаўкі мастацкіх твораў і канцэрты. Галоўным напрамкам з'яўляецца арганізацыя сустрэч паміж беларускімі і нямецкімі дзеячамі мастацтва.

    Бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Мінску спрыяе распаўсюджванню інфармацыі пра культурнае, грамадскае і палітычнае жыццё ў Германіі. Наведвальнікі бібліятэкі могуць карыстацца друкаванымі выданнямі, аудыавізуальнымі носьбітамі інфармацыі, а таксама галоўнымі штодзённымі і штотыднёвымі газетамі і часопісамі і інтэрнэтам. Нямецкая чытальная зала ў Віцебску і Медыя-аўтобус "DeutschExpress" забяспечваюць усіх, хто цікавіцца нямецкай культурай і мовай і не мае магчамасці прыехаць у Мінск, нямецкамоўнай літаратурай і краіназнаўчай інфармацыяй.

    Інстытут імя Гётэ рэгулярна праводзіць семінары для выкладчыкаў і настаўнікаў нямецкай мовы як замежнай. Інстытут арганізуе курсы для вывучэння нямецкай мовы на розных узроўнях і шырокі спектр экзаменаў.

    Каляндар мерапрыемстваў

    Colourbox.com
    Агляд усіх мерапрыемстваў Інстытута імя Гётэ ў Мінску

    Facebook

    facebook.com
    Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў Фэйсбуку

    Twitter

    twitter.com
    Сачыце за навінамі Інстытута імя Гётэ ў Мінску на Твітары

    LiveJournal - Жывы журнал

    livejournal.com
    Блог Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў Жывым журнале

    Электронны каталог бібліятэкі

    ColourBox.com
    Пошук інфармацыі ў агульным каталогу бібліятэкі Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў рэжыме онлайн 24 гадзіны ў суткі!

    Паблік-арт

    Goethe-Institut
    Пазнаёмцеся з нашым дас’е па тэме “Паблік-арт”!