Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Актуальнае: прыпыненне дзейнасці

logo© Goethe-Institut

Актуальнае: прыпыненне дзейнасці
 
Амбасада Германіі ў Мінску атрымала ад беларускага Міністэрства замежных спраў патрабаванне прыпыніць дзейнасць Гётэ-Інстытута ў Беларусі з 30 ліпеня 2021 г. Гётэ-Інстытут шкадуе аб такім патрабаванні беларускага кіраўніцтва.
Гётэ-Інстытут працуе ў Мінску 27 гадоў, пашыраючы культурныя і грамадскія сувязі паміж дзвюма краінамі.
 
Ёханэс Эберт, генеральны сакратар Гётэ-Інстытута, заявіў: «Гётэ-Інстытут, 157 прадстаўніцтваў якога свабодна працуюць ва ўсім свеце, упершыню сутыкаецца з такім развіццём падзей. Мы вельмі шкадуем аб такім патрабаванні беларускага кіраўніцтва і спадзяемся, што хутка зможам працягнуць сваю працу ў Беларусі. У нашых думках мы побач з калегамі ў Беларусі. Мы салідарныя з Германскай службай акадэмічных абменаў, якая таксама атрымала патрабаванне спыніць сваю працу».
 
Гётэ-Інстытут з'яўляецца ўстановай культуры Федэратыўнай Рэспублікі Германія, якая працуе ва ўсім свеце. 157 аддзяленняў у 98 краінах свету дапамагаюць вывучаць нямецкую мову, падтрымліваюць міжнароднае культурнае супрацоўніцтва і прадстаўляюць актуальную інфармацыю аб Германіі.