Партнёры і спонсары

Міжнацыянальныя партнёрскія арганізацыі

Партнёры Фестывалю Афганістана

Фестываль адкрыцця праграмнага раздзела «Краіна ў фокусе: Афганістан» прайшоў у берлінскім доме мастацтваў ACUD з 30 чэрвеня па 2 ліпеня 2023 года. Хочам падзякаваць усім людзям мастацтва, калегам, гасцям і госцям, якія зрабілі фестываль унікальнай падзеяй.

  • Logo Lettrétage
  • Logo Open Society Foundations
  • Logo sinema transtopia/bibak

Цыкл імпрэз аб Іране

Пратэсты супраць дыскрымінацыі жанчын з боку іранскага рэжыму далі Goethe-Institut у выгнанні нагоду для цыкла імпрэз аб культурным жыцці Ірана (з канца студзеня да пачатку сакавіка), у рамках якога ў берлінскім доме мастацтваў ACUD можна было наведаць шматлікія падзеі, прысвечаныя мастацтву і культуры краіны. Праграма дала мажлівасць для рэфлексіі над сённяшнім станам мясцовых мастацкіх і культурніцкіх асяродкаў і прастору для дыялогу ў нямецка-іранскай супольнасці.

  • Logo Tehran Contemporary Sounds

Краіна ў фокусе: Украіна

Раздзел «Краіна ў фокусе: Украіна» праекта « Goethe-Institut у выгнанні» — гэта частка комплекснага пакету захадаў, які служыць змякчэнню наступстваў агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны і фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі з дадатковага бюджэту 2022 года.

Партнёры Фестывалю Украіны

Фестываль адкрыцця раздзела «Краіна ў фокусе: Украіна» праекта « Goethe-Institut у выгнанні» прайшоў у берлінскім доме мастацтваў ACUD з 6 па 9 кастрычніка 2022 года. Мы асабліва ўдзячныя партнёрам нашай праграмы, усім задзейнічаным людзям мастацтва, госцям і гасцям, калегам, дарадцам і сябрыне Гётэ-Інстытута, якія спрыялі рэалізацыі гэтай задумы, а таксама дому мастацтваў ACUD.

  • Logo Ukrainisches Institut DE
  • Logo Theater der Keller

Падпісвайцеся на нас